5 траўня 2024, Нядзеля, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч Днепр - Металург завяршыўся песняй «Ляпісаў»

Матч Днепр - Металург завяршыўся песняй «Ляпісаў»

Футбалісты праспявалі «Воіны дабра» прама на футбольным полі.

Нападаючы Дняпра Яўген Селязнёў ацаніў перамогу сваёй каманды ў матчы чэмпіянату Украіны супраць запарожскага Металурга (1:0) у эфіры канала 2+2, піша «Карэспандэнт».

- Жэня, напэўна, можна сказаць, што сённяшні матч быў напружаным?

- Так, гульня атрымалася напружанай. Моцна адбіліся ўмовы надвор'я.

- Вы гатовыя былі да той якасці поля, што атрымалася праз надвор'е?

- Поле было аднолькавае для абедзвюх каманд. На ім, вядома, цяжэй ствараць, але добра, што выйгралі.

- Ці не баяліся ў такіх умовах атрымаць траўму?

- Ды не, не ў гэтым справа!

- А ў чым?

- Ну як наогул можна баяцца атрымаць траўму?

- У Металурга цяпер шмат маладых футбалістаў. Вы іх аўтарытэтам сёння душылі?

- Ды не. Яны наогул добра гулялі, аддавалі ўсе сілы, біліся.

- Пасля фінальнага свістка вы выканалі нейкую кампазіцыю. Гэта была нейкая патаемная нарыхтоўка?

- Гэта Рома Зазуля прапанаваў. Кампазіцыя «Воіны святла» нам вельмі моцна падабаецца, мы ўсе яе праспявалі.

- Усе яе словы вывучылі?

- Не ўсе, але многія. Нам яна вельмі падабаецца.

Матч адбыўся ў суботу, 12 красавіка. Днепр перайграў запарожскага Металурга з лікам 1:0 і дагнаў данецкі Шахцёр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках