5 траўня 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарасейскія баевікі адкрылі агонь па Еўрамайдану ў Харкаве

30

Гучаць стрэлы, ёсць пацярпелыя.

Людзі з бітамі і георгіеўскімі стужачкамі напалі на прыхільнікаў адзінай Украіны ля помніка Шаўчэнку ў Харкаве. Пра гэта паведамляе У«Украінская праўда».

«Еўрамайданаўцы» трымалі нацыянальныя сцягі, плакаты «Не сепаратызму», «Ганьба здраднікам». Такія ж лозунгі гучалі з трыбуны. Усяго, са слоў карэспандэнта «Аб'ектыў навін», сабраліся да тысячы чалавек. Пасля заканчэння веча частка «еўрамайданаўцаў» адправілася на плошчу Свабоды. У гэты час прарасейскія актывісты ішлі па Міраносіцкай.

Уздоўж вуліцы Сумскай ад помніка да опернага тэатра стаяла ачапленне праваахоўнікаў і актывістаў. Удзельнікі іншага мітынгу з прарасейскімі настроямі праходзілі з плошчы Свабоды. Калі актывісты Майдана разыходзіліся, некалькі сотняў маладых людзей з розных бакоў напалі на ўдзельнікаў акцыі.

Са слоў відавочцаў, кардон міліцыі з аднаго боку не дазволіў баевікам наблізіцца да мітынгоўцаў, але ім удалося напасці з боку парку Шаўчэнкі.

Відавочцы таксама сцвярджаюць, што людзей, якія паспрабавалі схавацца ў метро, дагналі і збілі. Пацярпелі мінімум 3 чалавекі. Разам з тым, жанчыны з георгіеўскімі стужачкамі спрабавалі дабіваць збітых з крыкамі «гэта нелюдзі».

фото: censor.net.ua

Карэспандэнт мясцовага выдання «Галоўнае» паведаміў пра стрэлы і ўзрывы, якія гучалі, і пра параненага «еўрамайданаўца», якога забрала «хуткая». Паступаюць звесткі і пра іншых пацярпелых - з абодвух бакоў.

«Пры гэтым прарасейскія шавіністы спрабуюць пракрасціся ў Палац дзіцячай творчасці, дзе могуць знаходзіцца дзеці», - пішуць відавочцы.

Акрамя гэтага супольнасць Еўрамайдан выклала ў сацыяльнай сетцы «Твітэр» фота, на якім выява збітых еўрамайданаўцаў фля метро Універсітэт у Харкаве.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках