5 траўня 2024, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілавікі адбілі напад на аддзяленне міліцыі ў Енакіеве

4

Невядомыя баевікі распачалі спробу захопу гарадскога аддзела міліцыі ў Енакіеве Данецкай вобласці.

Пра гэта паведамілі ўласныя крыніцы сайта КЗС.

Група невядомых людзей разбіла шкло і закідала дымавымі шашкамі будынак гарадскога аддзела. Але штурм удалося адбіць супрацоўнікам міліцыі. Паводле інфармацыі крыніцы, зброю з аддзела міліцыі вывезлі загадзя.

Раней баевікі захапілі пракуратуры, гарадскі аддзел міліцыі і гарадскую раду ў горадзе Енакіеве Данецкай вобласці. Над будынкам гаррады развіваўся расейскі сцяг і сцяг так званай «Данецкай рэспублікі».

Нагадаем, сёння ў Славянску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ. Раней расейскі спецназ захапіў там будынкі МУС і СБУ з мэтай завалодаць зброяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках