4 траўня 2024, Субота, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самаабарона Запарожжа рыхтуецца абараняць горад ад тэрарыстаў

5

Народная самаабарона Запарожжа абвясціла аб правядзенні мабілізацыі ў сувязі з магчымасцю прыбыцця ў горад правакатараў.

Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.

У раёне штаба Народнай самаабароны Запарожжа, які знаходзіцца ў будынку Запарожскай абласной адміністрацыі, назіраецца ажыўленне: ходзяць мужчыны ў балаклавах, у некаторых у руках біты. З іх размоваў вынікае, што ёсць інфармацыя аб магчымым штурме будынка мэрыі сепаратыстамі, які яны маюць намер адбіць.

Сёння ў цэнтры Запарожжа абвешчана аб правядзенні дзвюх акцый - прыхільнікаў адзінства Украіны і сепаратыстаў, - якія часткова перасякуцца ў часе. Праваахоўныя органы асцерагаюцца сутыкненняў і правакацый, піша Цензор.нет.

На плошчы Леніна ў цэнтры горада зараз амаль 300 чалавек з георгіеўскімі стужачкамі, сцягамі сепаратысцкай прарасейскай Славянскай гвардыі, Кампартыі і РФ. Мітынгу як такога няма: перад прысутнымі ніхто не выступае, выконваецца савецкая музыка часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Live streaming video by Ustream

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках