5 траўня 2024, Нядзеля, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская «Альфа» супраць «зялёных чалавечкаў» ГРУ РФ

9
Украінская «Альфа» супраць «зялёных чалавечкаў» ГРУ РФ

Кандыдат у прэзідэнты Заран Шкірак асабіста пабываў у Славянску і падзяліўся ўбачаным.

Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Са Славянска вырваліся. Коратка. Змрок. Атмасфера ў горадзе як у кіно пра другую сусветную. З поўнай адказнасцю заяўляю, што там прайшла спецаперацыя ГРУ. Горад заблакаваны сепаратыстамі з усіх бакоў. Блок-пасты сепаратыстаў у два эшалоны. Першы - гэта пажылыя людзі, жанчыны з іконамі і г.д. За імі адкрытыя гопнікі, у шлемах, з бітамі, пісталетамі. Крыўдна, але шмат проста атручаных расейскай прапагандай людзей. Ёсць п'яныя і зусім не адэкватныя. А вось па перыметры гэтых блок-пастоў і барыкад, фактычна, рэгулярная армія», - адзначыў ён.

Заран Шкірак падкрэсліў, што «зялёныя чалавечкі» ў дэсантных камуфляжах спакойна разгульваюць з аўтаматамі, гранатамётамі, кулямётамі.

«Агрэсія праз край. Не глядзяць ні на жанчын, ні на старых. Абшукваюць, б'юць. Адным словам, захопнікі, варвары. Я мог сабе ўявіць, што можа быць так, але такога адкрытага фашызму і бандытызму ва Украіне не ўяўляў. Каб вы разумелі, нашы аўто абшуквалі шэсць разоў. Для таго, каб прайсціся па горадзе, даводзілася хаваць аўто і нацягваць шалікі да вуха і падымаць каўняры, бо мы ўвесь час здаваліся падазронымі для баевікоў...Нейкі анрэал...Зрэшты, мы мелі магчымасць кантактаваць са шматлікімі жыхарамі. Напалоханыя, разгубленыя, але яны - супраць сепаратыстаў. Такім чынам, не страчваем надзею. З людзьмі трэба працаваць. Скажу шчыра, у Кіеве ўсё выглядае «малюначкам», а калі трапляеш сюды, разумееш, што гэта страшная рэальнасць», - піша Заран Шкірак.

Зараз кандыдат у прэзідэнты Украіны знаходзіцца ў Краматорску.

«Тут таксама ГРУшнікі захапілі мясцовы аддзел міліцыі, СБУ і гарвыканкам, але зараз іх утрымліваюць фанатычна настроеныя жыхары і гапата, іх не шмат. Таму, сітуацыя ў Краматорску спакойная, панікі і мітусні, як у Славянску, не адчуваецца. Едзем далей. Хачу праехаць усю Данецкую вобласць у Марыупаль, каб ведаць і разумець поўную карціну таго, што тут адбываецца. Але адна выснова ўжо не выклікае сумненняў - гэта Крэмль, ФСБ, ГРУ. Трымаемся і змагаемся за адзінства і саборнасць Украіны! Паспрабую паведамляць і надалей», - піша ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках