5 траўня 2024, Нядзеля, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: На ўсходзе дзейнічаюць не сепаратысты, а атрады ФСБ

9
Юлія Цімашэнка: На ўсходзе дзейнічаюць не сепаратысты, а атрады ФСБ

На ўсходзе Украіны няма сепаратысцкіх рухаў - там дзейнічаюць атрады спецслужбаў Расеі.

Яны спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, заявіла кандыдатка ў прэзідэнты Украіны ад партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка падчас ушанавання памяці герояў Халоднага Яра ў сяле Мельнікі Чаркаскай вобласці.

«Не існуе так званых сепаратысцкіх рухаў, але ёсць атрады ФСБ, якія сімулююць сепаратызм і якія са зброяй і з пасведчаннямі спецслужбаў Расеі сёння ствараюць для ўсяго свету карцінку, што нібыта Украіна расколваецца», - цытуе палітыка прэс-служба «Бацькаўшчына».

«Гэта агрэсія адбываецца менавіта цяпер нездарма, бо праз некалькі дзён у Жэневе пачынаецца вялікі перагаворны працэс (у рамках ЕЗ-ЗША-Украіна-Расея), які ад слабасці, таго, што адбываецца пад уплывам фінансавых санкцый, Расея сама папрасіла ў свету», - сказала лідарка» «Бацькаўшчыны».

Цімашэнка выказала меркаванне, што Расея зладзіла беспарадкі на ўсходзе Украіны, каб задэклараваць нейкую агрэсіўную, быццам бы сепаратысцкую пазіцыю, а на аснове гэтага яны вылучаюць зараз Украіне ультыматумы перад ЕЗ і ЗША.

Са слоў Цімашэнкі, першае, чаго патрабуе Расея, арганізоўваючы штучныя агрэсіі на ўсходзе, «каб мы прынялі Канстытуцыю ў рэдакцыі Крамля і каб гэтая Канстытуцыя заснавала ва Украіне яшчэ прыкладна 10 тэрыторый, як АР Крым».

Другім ультыматумам, адзначыла яна, з'яўляюцца заявы адносна таго, што Расея будзе весці перамовы з Украінай толькі пры ўмове, калі «Крым прызнаюць неад'емнай тэрыторыяй Расеі».

«Агрэсія супраць Украіны ў рэчаіснасці з'яўляецца агрэсіяй супраць сусветнага парадку і жаданнем Пуціна перафарматаваць гэты сусветны парадак», - перакананая Цімашэнка.

Трэці ультыматум, з яе слоў, «каб мы ніколі не мелі нічога агульнага з ЕЗ, NАТО, з еўрапейскімі сістэмамі абароны».

Яшчэ адзін ультыматум Крамля, адзначыла лідарка «Бацькаўшчыны», - гэта стварэнне ўрада паводле спісу расейскіх уладаў.

«Ніякія ультыматумы не будуць прынятыя ні светам, ні Украінай. Сёння кожны, хто адчувае сябе ўкраінцам, гатовы стаць на абарону краіны. І ні аднаго дня не будзе сумненняў у тым, каб даць адпор акупантам і агрэсарам Крамля, калі яны ступяць за мяжу кантынентальнай Украіны», - падкрэсліла Цімашэнка.

Яна таксама падкрэсліла, што ўкраінская армія сёння мабілізаваная і мае мужнасць, патрыятызм і гатоўнасць абараніць Украіну. Кандыдатка ў прэзідэнты падкрэсліла, што калі Крэмль не спыніць ваенную агрэсію, то Украіна звернецца да свету, каб дэмакратычныя краіны пачалі трэцюю хвалю фінансава-эканамічных санкцый.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках