5 траўня 2024, Нядзеля, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Луганску выйшлі на мітынг за адзіную Украіну

2
Жыхары Луганску выйшлі на мітынг за адзіную Украіну

Нягледзячы на захоп баевікамі будынкаў у цэнтры Луганску, яго жыхары праводзяць акцыі ў падтрымку адзінства краіны.

У Вербніцу яны правялі мітынг пад лозунгам «Луганск - гэта Україна». У мітынгу ўзялі ўдзел сотні жыхароў абласнога цэнтра. Людзі стаялі пад праліўным дажджом з украінскай сімволікай і дзяржаўнымі сцягамі. Мітынг прайшоў без правакацый.

У лагеры сепаратыстаў ля захопленага ўзброенымі асобамі будынка ўправы СБУ таксама пакуль усё спакойна. Паводле непацверджанай інфармацыі, у захопленым будынку знаходзяцца амаль сотня чалавек.

Напярэдадні намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Сенчанка заявіў: «Мы не здадзім ні пядзі ўкраінскай зямлі ў Данецкай і Луганскай абласцях. Наша мэта пазбегнуць ахвяр сярод мірных жыхароў, якімі бандыты прыкрываюцца як жывым шчытом».

Нагадаем, прарасейскія баевікі захапілі будынак СБУ ў Луганску 6 красавіка..

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках