5 траўня 2024, Нядзеля, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Адказ ЕЗ Пуціну будзе адзіным і ўзгодненым

2

Еўразвяз дасць агульны адказ на ліст прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна да лідараў 18 краін Еўропы паводле сітуацыі ў эканоміцы Украіны.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе Укрінформ.

«Кіраўнік Еўракамісіі прапанаваў, каб ЕЗ даў узгоднены, агульны адказ на ліст Пуціна да некалькіх лідараў, у тым ліку і нашага прэзідэнта. Мяркую, што гэта - добрая ідэя. Ён таксама папрасіў нас, міністраў замежных спраў, каб мы падрыхтавалі тэзісы гэтага адказу і мы маем намер гэта зрабіць», - заявіў Сікорскі.

Ён дадаў, што агульны адказ расейскай старане перадасць кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ці прэзідэнт Еўрапейскай рады Герман Ван Рампей.

На думку Сікорскага, у гэтым адказе павінны прагучаць два меркаванні: па-першае, Расея павінна прызнаць украінскі ўрад, па-другое, узгадніць з ім справядлівы рынкавы кошт на газ і ўмовы транзіту расейскага газу праз Украіну ў краіны ЕЗ.

Уладзімір Пуцін накіраваў ліст лідарам еўрапейскіх краін, якія закупляюць у Расеі газ, у сувязі з крытычнай сітуацыяй вакол Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках