5 траўня 2024, Нядзеля, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыстамі ў Славянску кіруюць прадстаўнікі ГРУ і ўкраінскага алігарха

6
Тэрарыстамі ў Славянску кіруюць прадстаўнікі ГРУ і ўкраінскага алігарха

У Славянску асноўныя сілы экстрэмістаў налічваюць да 600 чалавек.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайсковых даследаванняў Дзмітрый Тымчук. Ён апублікаваў аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».

«Акрамя падраздзялення спецназа ГРУ ГШ ВС РФ, у горадзе дзейнічаюць амаль 500 прадстаўнікоў розных рухаў і груповак Данбаса, якія прыбылі ў горад і падзеленыя на 2 шматлікія групы. Групу блізу 200 чалавек узначальваюць прадстаўнікі асяроддзя аднаго з алігархаў, - піша ён. - Другую групу, колькасцю блізу 300 чалавек, узначальваюць прадстаўнікі асяроддзя аднаго з вядомых крымінальных аўтарытэтаў. Агульнае кіраванне дзеяннямі экстрэмістаў ажыццяўляюць каардынатары расейскага ГРУ».

Нагадаем, сёння ў Славянску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя пад кіраўніцтвам СБУ. Раней расейскі спецназ захапіў там будынкі МУС і СБУ з мэтай завалодаць зброяй.

Фота: www.airsoftforum.com

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках