5 траўня 2024, Нядзеля, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уільям Хэйг: Расея павінна спыніць дэстабілізацыю Украіны

8
Уільям Хэйг: Расея павінна спыніць дэстабілізацыю Украіны

Кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства запатрабаваў ад Масквы спыніць агрэсію супраць Кіева.

Пра гэта піша "Лiга.нет".

Уільям Хэйг заявіў, што Расея дэстабілізуе сітуацыю ва Украіне. «Расея павінна адмовіцца ад крокаў, якія дэстабілізуюць Украіну і падрываюць магчымасць перамоваў у рамках кантактнай групы», - мяркуе ён.

Кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што міністры замежных спраў Еўразвяза сустрэнуцца ў панядзелак у Люксембургу. «Палітыка ЕЗ у дачыненні да Украіны павінна быць дакладнай і адзінай», - заявіў дыпламат.

Нагадаем, Масква працягвае пагражаць, што ў выпадку прымянення сілы Кіевам супраць сепаратыстаў і экстрэмістаў на паўднёвым усходзе Украіны перспектыва супрацоўніцтва, якая ўключае сустрэчу «чацвёркі», будзе падарваная. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках