5 траўня 2024, Нядзеля, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Размоў пра «зоны ўплыву» ў ХХI стагоддзі быць не можа

6
Юрый Луцэнка: Размоў пра «зоны ўплыву» ў ХХI стагоддзі быць не можа

Заявы расейскага МЗС аб «недапушчальнасці сілавога штурму захопленых сепаратыстамі будынкаў» падштурхоўваюць Украіну да грамадзянскай вайны.

Пра гэта ў каментары расейскаму тэлеканалу «Дождж» сказаў былы міністр унутраных спраў Украіны Юрый Луцэнка, паведамляе «Укрінформ».

«Расейскае МЗС і расейскі ўрад павінны спыніць правакацыі на нашай тэрыторыі, супакоіцца і прызнаць факт існавання суверэннай украінскай дзяржавы. Цяпер за акном не ХІХ, а ХХІ стагоддзе, таму ніякіх размоў пра «зоны ўплыву» быць не можа», - сказаў ён.

У той жа час Луцэнка адмовіўся згодна з просьбай журналістаў каментаваць дзеянні ўкраінскіх сілавых падраздзяленняў.

«Я разумею, што ваш канал глядзіць дэмакратычны расейскі глядач. Аднак і для яго сённяшнія падзеі ва Украіне з'яўляюцца эпізодамі, якія адбываюцца «ўнізе карты». Таму я не лічу магчымым каментаваць і ацэньваць дзеянні як сілавікоў, так і вышэйшага кіраўніцтва маёй дзяржавы», - адзначыў ён.

Разам з тым экс-міністр МУС падкрэсліў тое, што новая ўкраінская ўлада павінна пачаць новую старонку ўкраінскай гісторыі.

«Акрамя задзейнічання спецыяльных падраздзяленняў, украінская ўлада павінна прымаць публічныя палітычныя пастановы аб пачатку новай старонкі ўкраінскай гісторыі. Людзям на ўсходзе неабходна данесці, што патрабаванні разумных і працавітых людзей усходу даўно ўваходзяць у праграмныя прынцыпы ўкраінскіх дэмакратычных партый. Радыкальнае павелічэнне паўнамоцтваў мясцовага самакіравання, прызнанне фактычнага двухмоўя, абранне кіраўнікоў абласцей і раёнаў - гэта не толькі партыйныя прынцыпы дэмакратычных сіл, але і патрабаванні Майдана», - адзначыў Луцэнка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках