4 траўня 2024, Субота, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: ЕЗ занепакоены захопам будынкаў у гарадах Усходняй Украіны

20
Кэтрын Эштан: ЕЗ занепакоены захопам будынкаў у гарадах Усходняй Украіны

Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі выказала сур'ёзную занепакоенасць апошнімі падзеямі ва Украіне.

«Я занепакоена воплескам дзеянняў, учыненых узброенымі асобамі і сепаратысцкімі групоўкамі ў розных гарадах Усходняй Украіны, якія за апошнія 24 гадзіны захапілі міліцэйскія ўчасткі і пабудавалі кантрольныя пункты вакол Славянска», - гаворыцца ў заяве, размешчанай афіцыйным прадстаўніцтвам ЕЗ у нядзелю, піша «Украінская праўда».

Эштан нагадала, што спецыяльная місія назіральнікаў АБСЕ адыгрывае і павінна працягваць адыгрываць ключавую ролю ў актыўным назіранні і паведамляць аб гэтых падзеях, тым самым спрыяючы прадухіленню далейшай эскалацыі сітуацыі. «Я зноў паўтараю аб рашучай падтрымцы ЕЗ адзінства, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы заклікаем Расею зрабіць тое ж самае», - гаворыцца ў заяве.

З гэтай мэтай Эштан настойліва параіла Расеі «адвесці свае войскі ад мяжы Украіны і спыніць далейшыя дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю краіны».

Яна таксама паведаміла, што ЕЗ высока ацэньвае намаганні ўкраінскай улады ў правядзенні сваіх аперацый для забеспячэння правапарадку ўзважаным чынам, для таго, каб усталяваць уладу ў дзяржаве. «Я заклікаю ўрад у Кіеве зніжаць напружанне і заклікаем Украіну забяспечыць свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары 25 траўня», - падкрэсліла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ.

Эштан таксама выказала надзею ЕЗ на працу Вярхоўнай Рады паводле канстытуцыйнай рэформы пры падтрымцы Рады Еўропы, у тым ліку яе Венецыянскай камісіі. «Я з нецярпеннем чакаю перамоваў з Украінай, Расеяй і ЗША, якія прызначаныя на 17 красавіка ў Жэневе, і пачатак канструктыўнага дыялогу, які павінен садзейнічаць дээскалацыі і стабілізацыі сітуацыі ўнутры і вакол Украіны», - падкрэсліла яна.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках