5 траўня 2024, Нядзеля, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя накіравала ў Чорнае мора супрацьлодкавы фрэгат

7
Францыя накіравала ў Чорнае мора супрацьлодкавы фрэгат

Францыя прадаўжае нарошчваць групоўку баявых і дапаможных караблёў у акваторыі Чорнага мора.

З 14 красавіка да іх далучыцца супрацьлодкавы фрэгат Dupleix. Пра гэта паведамляюць спецыялісты цэнтра стратэгічнага і абароннага аналізу infosdefense.com, паведамляе Укрінформ.

"ВМС Францыі працягвае нарошчваць вайсковы патэнцыял у акваторыі Чорнага мора ў сувязі з вайсковай эскалацыяй ва Украіне. Супрацьлодкавы фрэгат Dupleix з 14 красавіка да 1 траўня будзе выконваць пастаўленыя перад ім задачы ў Чорным моры", - гаворыцца ў паведамленні. У цэнтры нагадваюць, што з 28 сакавіка французскае выратавальнае судна FS Alize увайшло ў Чорнае мора, дзе ўдзельнічала ў вайскова-марскіх вучэннях у Варне (Балгарыя). Пасля заканчэння вучэнняў судна назад не вярталася.

Паводле звестак спецыялістаў цэнтра, 10 красавіка Басфор і Дарданэлы перацяў карабель разведкі ВМС Францыі Dupuy de Lome. Паведамляецца, што карабель, абсталяваны сістэмамі радыё і радыётэхнічнай разведкі COMINT і ELINT і беспілотнымі лятальнымі апаратамі, прабудзе ў акваторыі Чорнага мора да 30 красавіка. Акрамя таго, таксама паведамляецца, што ў турэцкім порце Мармарыс з візітам "ветлівасці" знаходзіцца танкер ВМС Францыі FS Var. Як паведамляў Укрінформ, два дні таму эскадраны мінаносец Шостага флоту ВМС ЗША USS Donald Cook прайшоў Басфорскі заліў і ўвайшоў у акваторыю Чорнага мора.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках