5 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў выставіў ультыматум тэрарыстам: скласці зброю да раніцы

35
Турчынаў выставіў ультыматум тэрарыстам: скласці зброю да раніцы

Улады Украіны запатрабавалі вызваліць захопленыя будынкі да раніцы панядзелка.

Пра гэта ў сваім звароце заявіў в.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў.

"Для тых, хто не страляў у нашых сілавікоў, хто складзе зброю і пакіне захопленыя адміністрацыйныя памяшканні да раніцы панядзелка, я ў падпісаным Указе даў гарантыі неўжывання супраць іх адпаведнага пакарання за ўчыненыя дзеянні", - адзначыў ён.

Таксама Турчынаў дадаў: "Мы гатовыя разглядаць пытанне істотнага пашырэння паўнамоцтваў рэгіёнаў і шырокай рэформы мясцовага самакіравання, а таксама абнаўлення ўлады на месцах".

В.а. прэзідэнта звярнуўся да суайчыннікаў на ўсходзе Украіны: "Не будзьце прыладамі ў цынічнай і чужой вайне супраць уласнай краіны, не падтрымлівайце тых, хто хоча разбурыць мір і спакой і штурхае ваш рэгіён у бездань эканамічнай катастрофы, у бездань грамадзянскага супрацьстаяння".

Нагадаем, сёння ў Славянску праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя. Раней расейскі спецназ захапіў там будынкі МУС і СБУ з мэтай завалодаць зброяй.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках