4 траўня 2024, Субота, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Палтавы сарвалі акцыю сепаратыстаў

36

Праўкраінскія актывісты Палтавы сарвалі мітынг у падтрымку федэралізацыі.

Ён павінен быў прайсці ў горадзе сёння а 16.00. Блізу тысячы людзей з украінскімі сцягамі і транспарантамі тыпу "Федерасти гэць!" і "Полтаве нравітя буть Украіною", сталі ў цэнтры горада насупраць мемарыяльнага комплексу салдацкай славы дзе і павінна была адбыцца акцыя прыхільнікаў федэрацыі, піша gazeta.ua.

Аднак акрамя украінцаў да комплексу ніхто не прыйшоў. Людзі прастаялі паўгадзіны, пасля чаго пачалі разыходзіцца.

"Дзякуй усім, хто адгукнуўся і прыйшоў. Палтаўцы гатовыя ў выпадку патрэбы абараняць свой край і Украіну. Як будзе трэба падрыхтуем кулі і возьмем у рукі зброю. Аднак спадзяемся, што гэта рабіць нам усё ж не давядзецца", - звярнуўся да прысутных Пётр Варона, старшыня палтаўскага аблсавету.

Калі значная частка палтаўцаў разышлася, да мемарыяла падышлі пяцёра прыхільнікаў федэралізацыі. Аднак, убачыўшы гэта праўкраінскі актывісты вярнуліся і прагналі іх, скандуючы: "Чамадан-вакзал-Расея".

Фото: Сергей Дзех
Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках