5 траўня 2024, Нядзеля, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе склікання Рады бяспекі ААН і АБСЕ аб Украіне

155

МЗС РФ заявіў, што развіццё абстаноўкі на Паўднёвым-Усходзе Украіны набывае вельмі небяспечны характар.

Масква выносіць крызісную сітуацыю ў гэтым рэгіёне на тэрміновы разгляд Рады Бяспекі ААН і АБСЕ. "Расейскі бок выносіць крызісную сітуацыю на Паўднёвым-Усходзе Ўкраіны на тэрміновы разгляд Рады Бяспекі ААН і АБСЕ", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ, распаўсюджанай у нядзелю.

У ёй адзначаецца, што "самаабвешчаныя ў выніку дзяржаўнага перавароту кіеўскія ўлады ўзялі курс на сілавое сцісканне народных пратэстаў, якія сталі рэакцыяй на поўнае ігнараванне законных інтарэсаў жыхароў паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў, наўпроставыя пагрозы і гвалт у дачыненні да ўсіх, хто не згодны з засіллем нацыянал-радыкалаў, шавіністычнымі, русафобскімі, антысеміцкімі дзеяннямі кааліцыі, якая запанавала ў Кіеве пры наўпроставай падтрымцы ЗША і Еўразвязу".

"Рашуча асуджаем спробы ўжывання грубай сілы супраць мітынгоўцаў і актывістаў з выкарыстаннем баявікоў "Правага сектара" і іншых незаконных узброеных фармаванняў. Асаблівае абурэнне выклікае злачынны загад Турчынава выкарыстоўваць войска для сціскання пратэстаў", - гаворыцца ў заяве.

У ім падкрэсліваецца, што "ў выніку такіх дзеянняў на Паўднёвым-Усходзе ўжо пралілася кроў".

"Патрабуем ад стаўленікаў "майдана", якая зрынулі легітымнага прэзідэнта Ўкраіны, неадкладна спыніць вайну з уласным народам, выканаць усе свае абавязанні Пагаднення ад 21 лютага. Заходнія спонсары майданаўцаў, асабліва тыя, хто засведчыў згаданае Пагадненне, а таксама ЗША, што стаяць за імі, абавязаныя ўтаймаваць падапечных, што выйшлі з-пад кантролю, прымусіць іх адмежавацца ад неанацыстаў і іншых экстрэмістаў, спыніць ужыванне ўзброеных сіл супраць украінскага народа і неадкладна пачаць сапраўдны нацыянальны дыялог з раўнапраўным удзелам усіх рэгіёнаў у інтарэсах хутчэйшага правядзення радыкальнай канстытуцыйнай рэформы", - гаворыцца ў заяве МЗС РФ.

У ёй падкрэсліваецца, што "менавіта ад Захаду цяпер залежыць магчымасць пазбегнуць грамадзянскай вайны ва Украіне".

Напісаць каментар 155

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках