5 траўня 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Марыупаля абаранілі аддзяленне міліцыі ад сепаратыстаў

20

11 актывістаў трапілі ў шпіталь.

Пра гэта паведамляюць Навіны Данбаса.

У Марыупалі на поўдні Данецкай вобласці група грамадзян у складзе 100 чалавек арганізавалася ў самаабарону і абараніла будынак мясцовай управы ўнутраных спраў ад штурму сепаратыстаў. Некалькі сотняў сепаратыстаў напалі на іх. Прарасейскія баевікі выкарыстоўвалі і выбух пакеты, і шумавыя гранаты, збівалі жанчын.

Паводле звестак журналістаў, 11 праўкраінскіх актывістаў шпіталізаваныя. Міліцыя ў бойку не ўмешвалася.

Будынак МУС на гэты момант функцыянуе ў звычайным рэжыме, сепаратысты яго не захапілі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках