3 траўня 2024, Пятніца, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Члены Рады бяспекі ААН абвінавацілі Расею ў дыверсіях на Усходзе Украіны

29
Члены Рады бяспекі ААН абвінавацілі Расею ў дыверсіях на Усходзе Украіны

Экстраныя кансультацыі ў РБ ААН па Украіне праходзілі амаль дзве гадзіны.

Па выніках пасяджэння, якое ініцыявала Расея, удзельнікі дыскусіі не прыйшлі да якога-небудзь узаемапрымальнага рашэння, ніякіх дакументаў прынята не было. Замест асуджэння ўкраінскіх уладаў, свет асудзіў саму Расею за падбухторванне канфлікту і за дыверсійныя дзеянні расейскіх спецслужбаў ва ўсходніх абласцях Украіны.

Прапануем азнаёміцца з самымі яркімі цытатамі з пасяджэння Рады бяспекі ААН, якія падрыхтавала выданне ЛІГАБізнесІнформ.

Відэа-версію пасяджэння глядзіце тут:

Велікабрытанія. Мы бачылі відэа кадры з добра ўзброенымі і аднолькава апранутымі людзьмі. Рашэнне, што Крым аддзяляецца ад Украіны, абвешчана несапраўдным. У нас ёсць здымкі са спадарожніка - 35-40 тысяч расейскіх вайскоўцаў цяпер на мяжы з Украінай - танкі, самалёты... Расея казала, што не накіроўвае войскі ў Крым. Падрыхтаваныя байцы - гэта ўжо добра знаёмая заканамернасць. Зараз Расея кажа, што войскаў няма на ўсходзе. Мы бачым добра зрэжысаваны сцэнар, мэта якога дэстабілізаваць краіну.

Францыя. Сцэнар, які мы бачым праз месяц пасля Крыма, застаўся ранейшым... Складваецца ўражанне, што Расея не ведае, што існуе інтэрнэт... Расея пастаянна супрацьстаіць Кіеву. Расея не ідзе на дыялог з Украінай. Яна павысіла кошты на газ, спрабуючы задушыць краіну, народ якой называе брацкім. Францыя падтрымлівае стрыманасць украінскіх уладаў, якія мірным шляхам спрабуюць урэгуляваць канфлікт. Заклікаем Расею спыніць свае дзеянні.

ЗША. Расея перакручвае факты. Расейскія СМІ транслююць прапаганду і хлусню. У Крыме добра ўзброеныя расейскія войскі занялі дзяржаўныя будынкі. Мы ведаем, хто стаіць за спінамі гэтых людзей у Данецку - Расея. Не слухайце мяне, не слухайце ўрад - паглядзіце відэафрагменты. Гэтая нестабільнасць была падрыхтаваная Расеяй. ЗША падтрымлівае Украіну і лічыць, што ўкраінскі народ павінен сам выбіраць сваю будучыню. Мы будзем падтрымліваць выбары ва Украіне 25 траўня ўсімі спосабамі, якімі магчыма.

Аўстралія. Стаўкі небяспечна высокія. Добра ўзброеныя людзі, захопленыя дзяржаўныя ўстановы ў Данецку, Славянску, якія рыхтуюць дэстабілізацыю разам з прарасейскімі сіламі. Мы бачым гвалт і дэстабілізацыю. Няма выпадкаў прыгнёту рускамоўных. Гэта зафіксавана місіяй АБСЕ. У Крыме і Данецку - расейскія вайскоўцы. Заклікаем Расею спыніць правакацыі.

Літва. Крымам усё не абмежавалася. Мы асуджаем дзеянні сепаратыстаў, спансаваных у Данецку. 65% Данбаса хочуць жыць у адзінай Украіне. Літва падтрымлівае ўрад Украіны па ўрэгуляванні канфлікту. Міжнародная супольнасць не павінна слухаць Януковіча і яго паплечнікаў.

Паўднёвая Карэя. Украіна ідзе па шляху да вельмі важных падзей у траўні. Мы асуджаем любыя спробы ўжывання сілы для змены статусу рэгіёнаў. Трэба ўсё рабіць законным шляхам.

Люксембург. Расея дзейнічае па крымскім сцэнары. Расея павінна спыніць падтрымку сепаратыстаў.

Кітай. Пастаянны прадстаўнік Кітая пры ААН Лю Цзэі таксама выказаў занепакоенасць з нагоды эскалацыі сітуацыі ва Украіне. Ён заклікаў усіх адмовіцца ад гвалту і праяўляць стрыманасць. Амбасадар Кітая выказаўся за актыўнае выкарыстанне палітычных і дыпламатычных каналаў для вырашэння нязгодаў.

Іардан. Украіна, будучы членам ААН, мае права на абарону свайго суверэнітэту і навядзенне парадку на ўсіх яе тэрыторыях.

Расея. Хопіць казаць, што мы заслалі полчышчы агентаў. У адрозненні ад майданаўцаў, пратэстоўцы нікога не тэрарызавалі. Русафобія стала нормай і ў Вярхоўнай Радзе.

Украіна. Па дадзеных выведкі, расейскія агенты даўно пачалі аперацыю па захопе ўлады. Яны не толькі павялічваюць свой кантынгент на мяжы, але накіроўваюць новыя сілы... Групы спецслужбаў РФ уварваліся ва Украіну. Мы маем доказы. Расейская грамадзянка была затрыманая ў Херсоне. 20 сакавіка былі затрыманыя людзі ў Чарнігаве. Радыёперахопы зносінаў паміж гэтымі групамі - яшчэ адзін відавочны доказ. Відавочна, што зброя і тактыка тая ж (што была ў Крыме). Адна з мэтаў заключаецца ў тым, каб узброіць завербаваных людзей ужо на месцы. Ёсць відэа, якое транслявалі міжнародныя тэлеканалы... Гэта не мірныя мітынгі - гэта спецслужбы, якія добра ўзброеныя. Мы прынялі рашэнне аб контртэрарыстычнай аперацыі. Расея пазіцыянуе сябе як змагар з тэрарызмам. Але па сутнасці падтрымлівае тэрарыстаў. Раней Украіна прасіла Расею аб экстрадыцыі (вінаватых у забойствах людзей), але Расея адмовіла. Мы заклікаем расейскіх партнёраў пакінуць нас у спакоі. (У дачыненні да свету) - гэта наш апошні крык аб дапамозе.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках