3 траўня 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скончыўся тэрмін ультыматуму, вылучанага Турчынавым тэрарыстам

13
Скончыўся тэрмін ультыматуму, вылучанага Турчынавым тэрарыстам

На ўсходзе Украіны плануецца правядзенне шырокамаштабнай антытэрарыстычнай аперацыі.

У 9 раніцы мінае час, які адвёў мітынгоўцам ва ўсходніх абласцях Украіны в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў для таго, каб яны вызвалілі ўсе захопленыя адміністрацыйныя будынкі. У гэтым выпадку яны будуць вызваленыя ад любога пераследу і пакарання, а ў адваротным выпадку будуць адказваць па законах Украіны.

На тэрыторыі ўсходніх абласцей плануецца правядзенне шырокамаштабнай антытэрарыстычнай аперацыі.

"Для тых , хто не страляў у нашых сілавікоў, хто складзе зброю і пакіне захопленыя адміністрацыйныя будынкі да раніцы панядзелка, я ў падпісаным указе даў гарантыі непрымянення супраць іх адпаведнага пакарання за ўчыненыя дзеянні", - сказаў напярэдадні Аляксандр Турчынаў.

Раней, ва Украіне абвясцілі антытэрарыстычную спецаперацыю з мэтай урэгулявання сітуацыі ў краіне, пераадолення любых праяў сепаратызму з боку радыкальна настроеных асоб і недапушчэння фактаў захопу адміністрацыйных будынкаў. Асаблівая ўвага надаецца Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

МЗС Расеі заявіў, што расейскі бок выносіць крызісную сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны на тэрміновы разгляд Рады бяспекі ААН і АБСЕ. Меркаванне Расеі не знайшло падтрымкі ні ў аднаго з членаў Рады бяспекі. Наадварот некаторыя краіны выступілі з рэзкімі заявамі аб асуджэнні дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны.

Раней паведамлялася, што арганізатары беспарадкаў у Харкаве імкнуцца сарваць прэзыдэнцкія выбары.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках