3 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арнольд Шварцэнэгер - украінцам: Трымайцеся!

1

Галівудскі акцёр сочыць за падзеямі ва Украіне.

Вядомы амерыканскі акцёр Арнольд Шварцэнэгер звярнуўся да ўкраінскага народу і пажадаў ім міру і сіл, каб выстаяць у барацьбе за дэмакратыю, перадае ТСН. Галівудская зорка падкрэсліла, што кожны народ мае права адстойваць свае правы і абараняць дэмакратыю.

"Яшчэ раз хачу пажадаць міру вашай краіне. Трымайцеся. Сваёй кар'ерай я даказаў, што няма нічога немагчымага. Для мяне гонар мець так шмат фанатаў ва ўсім свеце і мець магчымасць звярнуцца да іх і быць пачутым імі", - сказаў акцёр. Акрамя таго, Шварцэнэгер сказаў, што падтрымлівае сувязь з братамі Клічко, ад якіх даведваецца пра апошнія падзеі ва Украіне.

Нагадаем, у студзені Арнольд Шварцэнэгер запісаў відэазварот да ўкраінскага народу. Вядомы акцёр падтрымаў украінцаў у барацьбе за дэмакратыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках