3 траўня 2024, Пятніца, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое сыноў Кадафі паўстануць перад судом

3
Двое сыноў Кадафі паўстануць перад судом

Каля 30 былых лівійскіх чыноўнікаў у панядзелак паўстануць перад судом па абвінавачванні ў злачынствах супраць народа Лівіі.

Сярод абвінавачаных - двое сыноў памерлага лівійскага лідара Муамара Кадафі - Сэйф аль-Іслам і Саадзі. Таксама перад судом паўстануць, у прыватнасці, былы кіраўнік лівійскіх спецслужбаў Абдала ас-Сянусі і экс-прэм'ер Багдадзі аль-Махмудзі.

Падсудныя абвінавачваюцца, у прыватнасці, у нанясенні шкоды лівійскаму народу, забойствах, выкраданні людзей, прысваенні бюджэтных сродкаў, сабатажы, піша «Інтэрфакс».

Абвінавачванні супраць былых чыноўнікаў былі вылучаныя ў кастрычніку мінулага года. Першае пасяджэнне суда прайшло ў сакавіку, аднак тады слуханні перанеслі на красавік. Не выключана, што і ў панядзелак суд з-за праблем тэхнічнага характару перанясе слуханні на больш позні тэрмін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках