3 траўня 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бранску прадаюць падробленую «рагачоўскую» згушчонку

7

Некалькі фальшывых слоікаў жыхар Бранска перадаў на ААТ «Рагачоўскі МКК».

Спецыялісты прадпрыемства з першага позірку вызначылі імітацыю. Яны далі некалькі слушных парад, як не трапіцца на вуду ашуканцаў, піша «Гомельская правда».

На фірмовай этыкетцы на бакавых швах ёсць надпіс «Асцерагайцеся падробкі!». На дне банкі выціснута: «РАГАЧОЎ*БЕЛАРУСЬ». Акрамя таго, на вечку банкі штампуецца нумар рагачоўскага завода - «М26». Тэрмін прыдатнасці сапраўднай згушчонкі 12 месяцаў. Яго часцяком завышаюць ашуканцы.

Жыхары расейскіх рэгіёнаў нярэдка сутыкаюцца з такой кантрафактнай прадукцыяй, падкрэслілі ў аддзеле маркетынгу камбіната.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках