3 траўня 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ўчынілі суд Лінча над кіраўніком міліцыі Горлаўкі

29

За адмову перайсці на бок сепаратыстаў галоўнага міліцыянта білі ўсім, што пад руку траплялася - дубінкамі, жалезнымі прутамі.

У літаральным сэнсе слова ўчынілі суд Лінча. Лекары хуткай ледзь адбілі палкоўніка. Але пратэстоўцы не адставалі і пачалі разгойдваць машыну, патрабуючы выдаць апальнага міліцыянта. Мітынгоўцы патрабавалі паставіць яго на калені. Зрэшты, праз 15 хвілін карэце «хуткай» атрымалася выехаць.

«Цяпер Андрэй Яўгенавіч убальніцы. Наколькі сур'ёзныя траўмы ён атрымаў, я пакуль удакладніць не магу», - адзначыла прэс-сакратар Горлаўскага гарупраўлення міліцыі Ала Баравая.

Вядома, што палкоўніку Андрэю Крышчанку 41 год, 22 гады з якіх ён служыць у міліцыі. 1 красавіка гэтага года яго прызначылі в.а. начальніка ўпраўлення.

Хто яшчэ пацярпеў пакуль невядома, - у міліцыі яшчэ падлік страт не праводзілі. Зараз супрацоўнікі гараддзела працягваюць заставацца ў двары занятага сепаратыстамі будынка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках