25 красавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штурм будынкаў у Данецку праходзіў пад лукашэнкаўскімі сцягамі

96

Баевікі, якія захапілі некалькі дзён таму будынкі ў Данецку, размахвалі афіцыйнымі сцягамі Беларусі.

Чырвона-зялёныя палотнішчы пазней усталявалі і на барыкадах, якімі сепаратысты атачылі абласную адміністрацыю. Карыстальнікі сацсетак падкрэсліваюць, што гэта не сцягі БССР, а афіцыйная сімволіка, зацверджаная ў Беларусі пасля рэферэндуму 1995 года. Пра магчымы ўдзел грамадзян нашай краіны ў прарасейскіх акцыях і беспарадках на ўсходзе Украіны сайт charter97.org ужо пісаў раней.

Фото: VICE News

12 красавіка расейскія баевікі і тэрарысты захапілі ў Славянску Данецкай вобласці адміністрацыйныя будынкі, у нядзелю яны працягнулі свае дзеянні ў некалькіх іншых гарадах вобласці. З 6 красавіка ў руках сепаратыстаў застаюцца абласное ўпраўленне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.

Фото: Frederick Paxton

Учора Савет нацыянальнай бяспекі і абароны прыняў рашэнне аб пачатку маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны. Пра гэта заявіў у сваім звароце спікер Вярхоўнай Рады, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў. Ён адзначыў, што Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне прыцягнуць да правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны ваеннаслужачых Узброеных сіл.

Фото: Frederick Paxton
Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках