3 траўня 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам пабудуюць завод гідрамеханічных перадач

11

Пабудаваць гэты завод з нуля ўрад збіраецца да 2017 года.

Гэта прадугледжана ўказам №157, які Лукашэнка падпісаў 10 красавіка, паведамляе БелаПАН.

«Будаўніцтва завода ажыццяўляецца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Менскага гарвыканкама і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, у тым ліку з прыцягненнем крэдыту, які прадастаўляецца пад гарантыю ўрада», - гаворыцца ў дакуменце.

Завод пабудуюць у Менскім раёне побач з пасёлкам Гатава. Пад праект вылучаць зямельны ўчастак на 99 гадоў арыентыровачнай плошчай 12,6 га. Акрамя таго, дзяржава забяспечыць пэўныя падатковыя прэферэнцыі, як вызваленне ад мытных пошлін і ПДВ на тэхналагічнае абсталяванне і дазволіць прыцягваць замежную рабочую сілу.

Доля Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе новага завода складзе 51%, Менгарвыканкама - 49%.

Аб'ём інвестыцый у гэты праект у дакуменце не пазначаны. Аднак ёсць інфармацыя, што завод можа быць пабудаваны за кошт сродкаў, выручаных ад продажу пакета акцый МЗКЦ расейскай кампаніі «РТ-Аўта».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках