3 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары грузінскага сяла падалі пазоў супраць Расеі

Жыхары грузінскага сяла Двані падалі ў ЕСПЧ пазоў супраць Расеі.

Жыхары сяла Двані Карэльскага раёна Грузіі, размешчанага на падзяляльнай лініі ў зоне грузіна-паўднёваасецінскага канфлікту, аспрэчаць у Еўрапейскім судзе па правах чалавека (ЕСПЧ) правядзенне расейскімі і паўднёва-асяцінскімі памежнікамі дэмаркацыйнай лініі па тэрыторыі вёскі, перадае карэспандэнт «Газеты.Ru».

Пазоў ад імя 19 жыхароў вёскі ў Страсбург падала «Асацыяцыя маладых юрыстаў Грузіі». Паводле інфармацыі дадзенай арганізацыі, у ходзе дэмаркацыйных работ лінія падзелу была ссунутая на 400-600 метраў углыб тэрыторыі Карэльскага раёна, з-за чаго за калючым дротам апынуліся сельскагаспадарчыя надзелы да 50 сем'яў вяскоўцаў. У выпадку працягу дэмаркацыйных работ, на баку, які кантралюецца расейскімі памежнікамі, могуць апынуцца яшчэ і тры жылыя дамы дванцаў.

Падобная з Двані сітуацыя склалася ў больш чым 20 грузінскіх сёлах, размешчаных паблізу падзяляльнай лініі. Улады Грузіі неаднаразова выказвалі абурэнне дэмаркацыйнымі работамі, якія вядуцца з 2011 года.

Раней паведамлялася, што Расея перамясцілася на трэцяе месца пасля Італіі і Украіны ў спісе дзяржаў з найбольшай колькасцю скаргаў у Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках