3 траўня 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель ВМС ЗША зменіць эсмінец «Дональд Кук» у Чорным моры

Карабель ВМС ЗША зменіць эсмінец «Дональд Кук» у Чорным моры

Да пятніцы ў акваторыі будзе знаходзіцца карабель «Дональд Кук», затым прыйдзе іншае судна.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Румыніі Траян Басэску, паведаміў брытанскі тэлеканал ITV. Ён асабіста наведаў эсмінец «Дональд Кук», які зайшоў з візітам у румынскі порт Канстанца, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Амерыканскі эсмінец возьме ўдзел у сумесных з румынскімі караблямі вайсковых вучэннях. Са слоў прэзідэнта Румыніі, у Канстанцу з візітам таксама зайшоў французскі выведвальны карабель «Дупюі-дэ-Лом». Ён прыбыў у акваторыю Чорнага мора разам з «Дональдам Кукам».

У панядзелак у Чорнае мора павінен таксама ўвайсці французскі ракетны фрэгат «Дуплекс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках