3 траўня 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заяўляюць аб расейскай правакацыі супраць эсмінца ў Чорным моры

60
ЗША заяўляюць аб расейскай правакацыі супраць эсмінца ў Чорным моры

Расейскі знішчальнік Су-24 некалькі разоў праляцеў у непасрэднай блізкасці ад эсмінца ВМС ЗША «Дональд Кук», які ўвайшоў у воды Чорнага мора 12 красавіка.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-сакратара Пентагона палкоўніка Стыва Уорэна, піша «Газета.Ru».

З ягоных слоў, самалёт на нізкай вышыні зрабіў 12 заходаў над «Дональдам Кукам» тады, калі той знаходзіўся ў паўночнай частцы Чорнага мора. У гэты час эсмінец знаходзіцца ў румынскім порце Канстанца.

«Гэтыя правакацыйныя і непрафесійныя дзеянні расейскіх вайскоўцаў парушаюць як іх уласныя статуты, так і дамоўленасці паміж нашымі ўзброенымі сіламі», - падкрэсліў Уорэн.

Але прэс-сакратар Пентагона ўдакладніў, што ніякага ўзбраення на расейскім Су-24 заўважана не было.

Мінабароны Расеі пакуль што ніяк не пракаментавала гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках