3 траўня 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы просяць даць сваёй краіне статус саюзніка NАТO

9
Украінцы просяць даць сваёй краіне статус саюзніка NАТO

Украінскі кангрэсавы камітэт Амерыкі заклікае прыняць неадкладныя меры для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны.

Адпаведная заява апублікаваная арганізацыяй, паведамляе VIDIA.

«У апошнія некалькі дзён тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны пагражае масавае нарошчванне расейскіх войскаў уздоўж усходняй мяжы Украіны і эскалацыя правакацый з боку спансаваных Расеяй груповак ва Украіне, - гаворыцца ў звароце. - Такія парушэнні міжнародных нормаў патрабуюць неадкладных дзеянняў. Як бастыён дэмакратыі ў свеце, Злучаныя Штаты павінны ўзяць на сябе ініцыятыву ў прасоўванні міжнародных нормаў і кансалідацыі геапалітычнай стабільнасці».

Украінскі кангрэсавы камітэт Амерыкі заклікае ЗША неадкладна падтрымаць місіі АБСЕ і ААН ва Усходнія і Паўднёвыя вобласці Украіны для маніторынгу сітуацыі на месцы і прадухілення правакацый, якія могуць прывесці да расейскай ваеннай інтэрвенцыі. Таксама падтрымаць арганізацыю неадкладных сумесных вучэнняў NАТО ва Украіне.

Сярод іншых патрабаванняў - просьба прадставіць Украіне статус саюзніка NАТО, што дазволіць атрымаць Украіне разнастайныя вайсковыя і фінансавыя прывілеі, якія цяпер недаступныя, у тым ліку пастаўкі зброі.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн здзейсніць візіт у Кіеў 22 красавіка.

Раней грамадскія актывісты ўкраінскай дыяспары Усходняй і Цэнтральнай Еўропы папрасілі NАТО ізаляваць Расею.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках