7 траўня 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка: Данецкі сцэнар могуць рэалізаваць у Кіеве

9
Юлія Цімашэнка: Данецкі сцэнар могуць рэалізаваць у Кіеве

Людзі, якія заклікаюць зрынаць уладу, з'яўляюцца часткай сцэнара, які разгортваецца на ўсходзе Украіны.

Пра гэта былы прэм'ер-міністр краіны Юлія Цімашэнка заявіла ў эфіры тэлеканала ICTV, паведамляе УНІАН.

"Тое, што зараз адбылося на Майдане Незалежнасці, і тое, што заўтра заклікаюць ісці і валіць ўладу - гэта частка таго сцэнара, які разгортваецца на ўсходзе Украіны, але толькі перамяшчаецца ў Кіеў", - сказала яна.

Лідар партыі "Батькивщина" лічыць, што цяпер існуе вялікая пагроза сілавых дзеянняў у дачыненні да адміністрацыйных будынкаў у Кіеве. "Сотні ўзброеных людзей атачаюць зараз Вярхоўную Раду Украіны, і падцягваюцца дадатковыя сілы. Зараз гэта тыя людзі, якія на плошчы некалькі гадзін таму заклікалі штурмаваць і валіць ўладу", - адзначыла Юлія Цімашэнка.

Нагадаем, раней актывісты пікетавалі будынак Вярхоўнай Рады і палілі шыны перад ім, патрабуючы прыцягнуць да адказнасці кіраўніка МУС Арсэна Авакава і в.а. прэзідэнта Аляксандра Турчынава за неэфектыўную палітыку супраціву сепаратызму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках