7 траўня 2024, aўторак, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская армія капае акопы на мяжы з Расеяй

14
Украінская армія капае акопы на мяжы з Расеяй

Украінская армія рыхтуе агнявыя пазіцыі на мяжы з Расеяй.

Пасля паведамленняў пра прывядзенне ў поўную баявую гатоўнасць арміі РФ каля заходніх межаў краіны ўкраінскія вайскоўцы заявілі пра гатоўнасць агнявых пазіцый на мяжы з Расеяй. Тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы, патрулюючы прымежную з Расеяй тэрыторыю.

Асабісты склад падраздзяленняў сухапутных войскаў удасканаліў інжынернае абсталяванне ўсіх агнявых пазіцый: выкапаныя равы і акопы для танкаў і салдат, узведзеныя часовыя масты праз рэкі для пераправы тэхнікі. Паветраны суверэнітэт кругласутачна ахоўваюць радыётэхнічныя і зенітныя ракетныя войскі, паведамілі выданню "Сегодня" ў рэгіянальным медыя-цэнтры Мінабароны Украіны.

У базавых лагерах для вайскоўцаў арганізавалі трохразовае харчаванне, разгарнулі медпункты і палаткі для адпачынку дзяжурных змен. Вайскоўцам дапамагаюць мясцовыя жыхары, якія прыносяць прадукты, медыкаменты, прадметы асабістай гігіены, цёплыя рэчы, падушкі і спальныя мяшкі, піша NEWSru.com.

Напярэдадні вечарам в.а міністра абароны Украіны Міхаіл Коваль заявіў у прамым эфіры Первого Национального телеканала, што вайскоўцы Узброеных сіл Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. "Узброеныя сілы Украіны рыхтуюцца да выканання задач, вызначаных рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны", - сказаў Коваль.

Паводле яго слоў, узброеныя сілы могуць прыступіць да дзеянняў без абвяшчэння ваеннага становішча ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі. "Падставы для выкарыстання ўзброеных сіл ёсць", - перадае словы кіраўніка Мінабароны агенцтва "Укрінформ".

Нагадаем, ва Украіне абвешчана аб правядзенні шырокамаштабнай антытэрарыстычнай аперацыі пры ўдзеле ўзброеных сіл, накіраванай на падаўленне сепаратысцкіх настрояў на ўсходзе Украіны. В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі, заявіўшы пра магчымасць супрацоўніцтва з міратворцамі ААН.

Турчынаў зацвердзіў рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 13 красавіка "Аб неадкладных мерах па пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы і захаванню тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Адпаведны ўказ быў размешчаны на сайце ўкраінскага прэзідэнта. Сам тэкст рашэння не апублікаваны і знаходзіцца пад грыфам "сакрэтна".

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках