7 траўня 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Грамадзянскай вайны не будзе, зброі насельніцтву не дамо

20
Турчынаў: Грамадзянскай вайны не будзе, зброі насельніцтву не дамо

Кіраўнік Вярхоўнай Рады і в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў перакананы, што грамадзянскай вайны ва Украіне не будзе.

Як піша pravda.com.ua, падчас пасяджэння Вярхоўнай Рады, каментуючы заклікі раздаць зброю грамадзянам, якія хочуць абараняць Украіну ад сепаратыстаў і захопнікаў, ён заявіў:

«Дзяржава дае зброю толькі тым, хто ідзе працаваць у міліцыю, хто ідзе служыць у Нацгвардыю або ва ўзброеныя сілы».

«Калі мы адкрыем доступ да зброі вольны - то гэта азначае, што вольны доступ атрымаюць і сепаратысты. І гэта азначае, што мы штурхаем Украіну ў прорву грамадзянскай вайны. Мы не дапусцім грамадзянскай вайны», - сказаў Турчынаў.

«Тыя, хто адказваюць перад дзяржавай, - узброеныя сілы, міліцыя. Калі ласка, запісвайцеся і ідзіце да іх працаваць, ідзіце абараняць краіну», - заявіў ён.

«Грамадзянскай вайны ва Украіне не будзе. Кропка», - сцвярджае в.а. прэзідэнта.

Раней прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Украіна знаходзіцца «ў прадчуванні грамадзянскай вайны» з прычыны «злачыннай улады» і «бяздарных палітыкаў» Кіева, якія выклікалі «народныя пратэсты ў рэгіёнах» (так ён назваў прарасейскія акцыі за федэралізацыю).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках