7 траўня 2024, aўторак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пакараюць смерцю ўраджэнца Расеі

21
У Беларусі пакараюць смерцю ўраджэнца Расеі

15 красавіка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву, прызнанаму вінаватым у пяці забойствах.

Да смяротнага пакарання 53-гадовы ураджэнец Масквы, грамадзянін Беларусі Эдуард Лыкаў быў прыгавораны Менскім абласным судом 26 лістапада 2013 года, паведамілі БелаПАН у ВС.

Лыкаў, раней судзімы за крадзеж, рабаванне, хуліганства і нявыплату аліментаў, быў затрыманы ў верасні 2011 года па падазрэнні ў забойстве ў Ждановічах 74-гадовага пенсіянера. Пра астатнія злачынствы ён распавёў ужо падчас следства.

Першае забойства было здзейснена ў 2002 годзе ў Менскім раёне. Ахвярамі сталі былы сукамэрнік злачынца і яго маці. Вінаватым у забойстве прызналі брата загінулага, які ў момант злачынства быў моцна п'яны і пасля нічога не памятаў.

У 2004 годзе ў Гродзенскім раёне Лыкаў забіў былога сужыцеля сваёй сяброўкі, а ў 2011-м і саму сяброўку.

Менскім абласным судом Лыкаў прызнаны вінаватым па пунктах 2, 6, 8, 10 і 16 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняй, састарэлай або асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з мэтай схаваць іншае злачынства ці аблегчыць яго ўчыненне, асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку, здзейсненае асобай, якая раней учынiла забойства). Акрамя таго, Лыкаў прызнаны вінаватым у забойстве па частцы 2 артыкула 139 КК і ў крадзяжы (частка 2 артыкула 205 КК).

Смяротны прысуд, вынесены Менскім аблсудом Лыкаву, стаў чацвёртым у 2013 годзе.

Касацыйную скаргу Лыкава 15 красавіка разглядаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.

8 красавіка 2014 года Вярхоўны суд Беларусі таксама пакінуў без змены вынесены 24 снежня 2013 года паўторна Гомельскім абласным судом смяротны прысуд Аляксандру Грунову - забойцу гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай. Дзяўчына загінула ў верасні 2012 года, ёй было нанесена больш за 100 нажавых раненняў. Забойства студэнткі Груноў здзейсніў праз год пасля адбыцця пакарання за жорсткае збіццё сужыцеля сваёй маці, у выніку якога той сканаў.

Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне, а таксама адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць смяротнага пакарання.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках