2 траўня 2024, Чацвер, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала расейскіх агентаў у Луганску і Мелітопалі

5
СБУ затрымала расейскіх агентаў у Луганску і Мелітопалі

Украінскія спецслужбы затрымалі грамадзяніна Украіны, які арганізаваў беспарадкі ў Луганску 6-10 красавіка.

Імя затрыманага не выдаецца, яго называюць грамадзянінам "О". Пра затрыманне гаворыцца ў паведамленні СБУ.

"Зламыснік наладзіў канал пастаўкі зброі для ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і даваў ім ўказанні адносна працягу тэрарызавання мясцовых жыхароў і спосабаў процідзеяння работнікам праваахоўных органаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Мужчына, па звестках спецслужбаў, спрабаваў выехаць у РФ для сустрэчы са сваім куратарам "Стралком", вядомым як кадравы супрацоўнік ГРУ ГШ ВС РФ Ігар Іванавіч Стралкоў, каб атрымаць далейшыя інструкцыі.

Акрамя таго, 14 красавіка 2014 года ў горадзе Мелітопаль супрацоўнікі контрвыведкі СБ Украіны затрымалі грамадзяніна, які, па іх словах, накіроўваўся ў Луганск для выканання дыверсійнага задання расейскай ваеннай выведкі.

"Устаноўлена, што "К", 1981 г. н., жыхар Запарожскай вобласці быў завербаваны афіцэрам выведвальнага ўпраўлення ЧФ РФ і ў сакавіку выязджаў у Крым за інструкцыямі для правакацый масавых беспарадкаў і тэрарызавання мясцовага насельніцтва ў Луганскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.

Для выканання задання ён павінен быў стварыць дыверсійную групу з ліку жыхароў Запарожжа. Гэтая група таксама павінна збіраць інфармацыю аб колькасці, размяшчэнні, маршрутах руху воінскіх частак Украіны на паўднёва-усходнім напрамку, у першую чаргу - прыцягнутых да антытэрарыстычнай аперацыі.

Зараз вырашаецца пытанне аб прыцягненні затрыманага да адказнасці за дзяржаўную здраду.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках