2 траўня 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Liberation: Пуцін недаацэньвае гатоўнасць украінцаў супраціўляцца

2
Liberation: Пуцін недаацэньвае гатоўнасць украінцаў супраціўляцца

Масква недаацэньвае рызыкі сваёй палітыкі ва Украіне.

Пра гэта піша Liberation, інфармуе Лигa.нет.

"Рускія недаацэньваюць здольнасць украінцаў да супраціву, а таксама наступстваў і рызык сваёй палітыкі. Яны зыходзяць з пастулату, што ЕЗ і ЗША не здольныя прымяніць сапраўдныя санкцыі супраць іх краіны", - перакананая супрацоўніца Парыжскага інстытута палітычных даследаванняў Ан Тэнгі.

"Варта паспрабаваць зразумець, што адбываецца, - кажа палітолаг. - Быць можа, Расея імкнецца ўмацаваць свае пазіцыі, каб мець магчымасць навязваць умовы падчас чатырохбаковай сустрэчы, прызначанай на чацвер, або мы прысутнічаем на рэпетыцыі таго, што адбылося ў Крыме? Цяжка станоўча адказаць на гэтае пытанне, прымаючы пад увагу, што адсотак рускамоўнага насельніцтва на ўсходзе Украіны значна ніжэй, чым у Крыме, і, паводле апытанняў, значна менш жыхароў выступаюць за далучэнне да Расеі. Разам з тым у мінулыя выходныя сітуацыя ў многіх гарадах на ўсходзе краіны была вельмі падобная на сітуацыю на паўвостраве: серыя акцый была, як здаецца, скаардынаваная і праведзеная людзьмі без нашывак і знакаў адрознення. У сувязі з гэтым у нас узнікае пытанне: ці не былі беспарадкі справакаваныя Масквой? Ці гатовае расейскае кіраўніцтва дайсці да прымянення сілы? Я хацела б памыляцца, але ў мяне склалася ўражанне, што расейскія лідары гатовыя ісці да канца, паколькі яны не дамагліся жаданага".

"Рускія хацелі б, каб суверэнітэт Украіны быў абмежаваны - адсюль і прапанова Масквы аб федэралізацыі. Каб гэты праект быў прыняты, рускія гатовыя зайсці вельмі далёка. Гэты праект дапамог бы Маскве ўзяць пад свой кантроль усходнія вобласці Украіны, што важна для яе, як з палітычнага, так і з эканамічнага пунктаў гледжання", - перакананая Тэнгі.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта аб тым, як можна спыніць Расею, Ан Тэнгі сказала: "Еўразвяз павінен паказаць, што мае намер змяніць крыніцы паставак газу. Падобнае рашэнне высвяціць перакананне ЕЗ, што сітуацыя зайшла занадта далёка і што больш нельга ісці па шляху партнёрства".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках