1 траўня 2024, Серада, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура вынесла папярэджанне віцебскай журналістцы

3
Пракуратура вынесла папярэджанне віцебскай журналістцы

Віцебская абласная пракуратура вынесла папярэджанне журналістцы Святлане Сцяпанавай.

У пракуратуры палічылі, што незалежная журналістка без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ - беларускай службай "Польскага радыё для замежжа".

15 красавіка журналістку выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, піша ПЦ "Вясна".

"Мне два дні запар тэлефанаваў работнік пракуратуры Павел Зайцаў. Учора ён заявіў, што дасылаў мне позву, а я яе ігнарую. Прыйшлося тлумачыць, што я адна выхоўваю дваіх непаўналетніх дзяцей, і мне няма з кім іх пакінуць, каб вось проста так бегчы ў пракуратуру па першым званку. Сёння ён тэлефанаваў зноў, нагадваў, каб я абавязкова прыйшла. А позву, дарэчы, я знайшла ў паштовай скрыні, толькі ўжо вярнуўшыся з гэтай размовы, і ўжо маючы афіцыйнае папярэджанне", - распавяла Святлана Сцяпанава.

У пракуратуру яна пайшла ў суправаджэнні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Ён кажа, што пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Зайцаў размаўляў з журналісткай на працягу 20 хвілін, і што ніякія тлумачэнні з яе боку фактычна не спатрэбіліся.

"Пракурор паказаў нейкія раздрукоўкі з сайта, а потым выйшаў у суседні пакой і прынёс гатовую пастанову аб вынясенні папярэджання. Паперу, верагодна, падрыхтавалі загадзя: пад ёй стаяў подпіс намесніка пракурора вобласці Георгія Каранькова, якога мы сустрэлі, калі ён выходзіў з будынка пракуратуры, а мы толькі што зайшлі", - распавёў Павел Левінаў.

Святлана Сцяпанава стала трэцяй віцебскай журналісткай, якая атрымала папярэджанне аб магчымай адказнасці па артыкуле 22.9. ч 2 КоАП ("незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ") за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. У жніўні 2012 афіцыйнае папярэджанне абласной пракуратуры атрымала цёзка па прозвішчу Святланы Сцяпанавай - незалежная журналістка Алена Сцяпанава, а ў верасні 2013 года папярэджанне атрымаў незалежны журналіст Уладзімір Жыгулаў. Усе трое мелі размову з пракурорам аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Паўлам Зайцавым, а папярэджанне падпісваў намеснік пракурора вобласці Георгій Каранькоў.

Абскардзіць папярэджанне не атрымалася ні аднаму з двух папярэднікаў, і тым не менш, Святлана Сцяпанава таксама збіраецца абскардзіць санкцыю перад пракурорам вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках