2 траўня 2024, Чацвер, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: ЗША перакінуць у Еўропу новыя войскі

The Wall Street Journal: ЗША перакінуць у Еўропу новыя войскі

Гэтыя крокі будуць зробленыя для абароны саюзнікаў ЗША ад магчымай агрэсіі Масквы.

Адміністрацыя Абамы не можа прадказаць наступныя крокі Пуціна ва Украіне і таму аддае перавагу падыходу "пажывём-пабачым". Пра гэта піша The Wall Street Journal, інфармуе Лига.нет.

"Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, адміністрацыя Абамы рыхтуе цэлае "меню" мер у адказ - ад пашыраных эканамічных санкцый да магчымай дыслакацыі войскаў у Еўропе для заспакаення ўстрывожаных саюзнікаў", - адзначае выданне.

Амерыканскія чыноўнікі заяўляюць, што прамое ваеннае ўварванне пацягне за сабой узмацненне жорсткасці рэакцыі ЗША. "Чыноўнікі сцвярджаюць: усё яшчэ не разглядаецца варыянт з ваеннай інтэрвенцыяй ЗША, якая дапамагла б Украіне адкінуць расейскую армію. Хутчэй будуць распрацаваныя нейкія больш жорсткія эканамічныя санкцыі, каб пакараць Пуціна і яго прыхільнікаў і ўзмацніць асцярогі за стан расейскай эканомікі", - гаворыцца ў артыкуле.

Адносна нарошчвання войскаў ЗША ва Усходняй Еўропе чыноўнікі адзначылі, што гэты крок накіраваны хутчэй на заспакаенне саюзнікаў, чым на стрымліванне Масквы. "Абама пакуль устрымліваецца ад жорсткіх дзеянняў, баючыся, што Масква ўспрыме іх як правакацыю, а ўкраінцы залішне расхрабрацца, - гаворыцца ў артыкуле. - Белы дом чакае чатырохбаковых перамоваў, прызначаных на заўтра". "Ва ўсіх будзе магчымасць сесці за стол перамоваў і правесці дыскусію. Адначасова мы можам рыхтавацца да любых дадатковых крокаў у сферы санкцый, якія хочам распачаць", - патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента <>bДжэніфер Псакі.

Паводле дадзеных выдання, ЗША пакуль не ўгаварылі ЕЗ падтрымаць больш жорсткія санкцыі, так што Абаме не ўдаецца выступіць адзіным фронтам з еўрапейцамі ў надзеі паўплываць на разлікі Пуціна. "Некаторыя еўрапейскія лідары асцерагаюцца, што санкцыі заахвоцяць Пуціна пашырыць кантроль над украінскай тэрыторыяй. Са свайго боку, крыніцы ў ЗША кажуць: калі не будзе поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну альбо Еўропа не падтрымае санкцыі супраць сектараў расейскай эканомікі, санкцыі ЗША стануць больш жорсткімі, але наўрад ці закрануць банкаўскую або энергетычную сферы Расеі", - заключае выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках