2 траўня 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фюле заявіў пра пашырэнне санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі

1
Фюле заявіў пра пашырэнне санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі

Санкцыі супраць Расеі будуць пашыраныя, заявіў камісар Еўрапейскага Звяза па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Кіраўнік ведамства Еўрапейскага Звяза па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле заявіў, што ЕЗ можа пашырыць санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі Масква працягне браць удзел у дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Выступаючы сёння на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу, ён адзначыў, што скаардынаваныя і прафесійныя дзеянні ўзброеных груповак на ўсходзе Украіне нагадваюць нядаўнія падзеі ў Крыме, перадае «Радио Свобода».

Фюле таксама заявіў, што Еўразвяз падрыхтуе сумесны адказ на ліст прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, адпраўлены ім 18 дзяржавам ЕЗ у сувязі з сітуацыяй з пастаўкамі газу на Украіну. Па словах кіраўніка ведамства ЕЗ па пытаннях пашырэння, Брусэль мае намер правесці кансультацыі з Расеяй і Украінай для забеспячэння бяспекі паставак і транзіту газу.

Штэфан Фюле таксама паведаміў, што Еўракамісія запрасіла прадстаўнікоў урадаў Грузіі, Малдовы і Украіны ў траўні ў Брусэль для ўдзелу ў пасяджэнні ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках