2 траўня 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа былога намесніка генпракурора Архіпава накіраваная ў суд

5
Справа былога намесніка генпракурора Архіпава накіраваная ў суд

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава.

"Дадзеная справа накіраваная ў Вярхоўны суд для разгляду", - паведаміў журналістам у сераду ў Менску генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк, піша Інтэрфакс-Захад".

У лістападзе 2013 года ў дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Архіпава распачалі крымінальную справу па ч.3 арт.424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) КК Беларусі.

Загадам генпракурора Архіпаў 4 лістапада 2013 года быў адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за здзяйсненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка і не сумяшчаюцца са службай у органах пракуратуры.

Пазней Лукашэнка на сустрэчы з генеральным пракурорам Канюком распарадзіўся трымаць на кантролі сітуацыю вакол звольненага намесніка генпракурора Архіпава. "Пасля таго, як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна", - заявіў Лукашэнка. "Дружкі там яго уцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я", - сказаў ён. Акрамя таго, працягнуў Лукашэнка, "з дапамогай улады гэту справу замялі". "Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры", - заявіў Лукашэнка.

Раней агенцтва таксама паведамляла пра тое, што ў студзені 2014 года на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук адносна абставінаў крымінальнай справы ў дачыненні да Архіпава заявіў, што "было здзейснена ДТЗ, загінула дзяўчына". "Малады чалавек сышоў ад адказнасці. У дачыненні да нашага калегі вядзецца расследаванне", - сказаў Стук. Ён удакладніў, што чалавек, які здзейсніў смяротнае ДТЗ, "не сын чыноўніка".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках