7 траўня 2024, aўторак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы перадумаў: Віктар Цой не быў агентам ЦВУ

23

Але песні выканаўцы пісаліся ў Галівудзе, лічыць дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Яўген Фёдараў.

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Яўген Фёдараў заявіў, што ніколі не казаў пра супрацоўніцтва культавага савецкага рок-музыкі Віктара Цоя з агентамі ЦВУ і таму не лічыць патрэбным прасіць прабачэння перад яго сваякамі, піша glavcom.ua.

Ён таксама мае намер накіраваць у следчыя органы запыт у дачыненні да СМІ, што распаўсюджваюць такую «паклёпніцкую інфармацыю».

Нагадаем, раней СМІ паведамілі, што Фёдараў заявіў, што Цой быў завербаваны агентамі ЦВУ, працаваў па плане развалу Савецкага Саюза, а яго песні пісалі ў Галівудзе.

Член Грамадскай палаты адвакат Анатоль Кучарэна паведаміў РІА «Новости», што накіраваў дэпутату афіцыйны ліст з заклікам папрасіць прабачэння перад сваякамі і блізкімі Цоя, у адваротным выпадку ён мае намер звярнуцца з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы аб паклёпе.

«Я казаў, што неабходна расследаваць крымінальныя справы па падзеях 1991 года. Я ўпэўнены, што гэта расследаванне выявіць шмат чаго, шмат шкілетаў у шафе, так як ніхто да гэтага часу гэта не расследаваў. Наконт таго, што я казаў, што Цой нібыта быў завербаваны ЦВУ, такога не было ніколі», - сказаў Фёдараў.

Ён лічыць, што пры расследаванні змены ўлады ў 1991 годзе ўскрыецца шмат нечаканых рэчаў - у іх ліку напэўна апынуцца матэрыялы аператыўнай працы ў культурным асяроддзі і процідзеяння замежным выведкам у гэтай сферы, чакае Фёдараў.

Дэпутат удакладніў, што сапраўды лічыць, што яго песні пісаліся ў Галівудзе, але гэта ніяк не звязана з тым, што рок-выканаўца быў замежных выведнікам.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках