7 траўня 2024, aўторак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дагестане застрэлілі дэпутата ад «Адзінай Расеі»

19
У Дагестане застрэлілі дэпутата ад «Адзінай Расеі»

У Дагестане расстралялі дэпутата Народнага сходу рэспублікі Мусу Іславава.

Замах адбыўся сёння раніцай у Хасавюрце на вуліцы Батаюртаўская шаша.

"Каля 08:00 неўстаноўленыя асобы абстралялі аўтамабіль "Лексус 470", у якім былі Іславаў са сваім кіроўцам, і схаваліся, як мяркуецца, на аўтамашыне "Лада Прыёра", - гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта (СК) Расеі. Дэпутат памёр на месцы, яго кіроўца - 45-гадовы Руслан Алісултанаў - у цяжкім стане быў шпіталізаваны, піша utro.ru.

У той жа час "Московский комсомолец" паведамляе, што паранены Муса Іславаў паспеў запісаць нумар белай "Прыёры" - "167", а відавочцы здарэння называюць лічбы нумара машыны, у якой знаходзіліся злачынцы як "127".

"Па ўсёй бачнасці, за дэпутатам сачылі: забойцы падразалі яго аўтамабіль. Як мяркуецца, было трое стралкоў - агонь вялі з трох кропак. На "Лексусе" выявілі сляды ад фарбы белай "Прыёры" і побач лужыну з тасолам: відаць, ад удару ў нападнікаў у машыне прабіла шланг. Хутчэй за ўсё, кілеры пакінулі яе паблізу. Вядуцца пошукі", - распавяла Lifenews крыніца ў следстве.

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах "Забойства, учыненае групай асоб", "Замах на забойства двух або больш асоб", "Незаконны абарот зброі, здзейснены групай асоб", "Наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці агульнанебяспечным спосабам".

Гэта ўжо не першы замах на Мусу Іславава: год таму, 2 красавіка, два чалавекі з "Аўхаўскай" групоўкі адкрылі стральбу на вуліцы Кандаурава ў Хасавюрце, калі дэпутат сядаў у машыну. У выніку ён атрымаў раненні ў сцягно і руку і быў дастаўлены ў бальніцу.

Следчыя не выключаюць, што сённяшні замах таксама ажыццявілі баевікі "Аўхаўскай" групоўкі. Незадоўга да гэтага Іслававу паступалі пагрозы забойствам у сувязі з яго актыўнай дзейнасцю па павышэнню бяспекі жыхароў Хасавюрта і раёна. "Мы мяркуем, што на палітыка напалі бандыты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Хасавюрта. Яны займаюцца вымагальніцтвам грошай, а тых, хто адмаўляецца плаціць, забіваюць", - распавяла крыніца ў следстве.

Муса Іславаў - чачэнец па нацыянальнасці - у Народным сходзе Дагестана прадстаўляў партыю "Адзіная Расея". Таксама быў намеснікам старшыні Камітэта па бюджэце, фінансах і падатках.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках