7 траўня 2024, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Экстрэмістамі ва Украіне кіруюць агенты спецслужбаў РФ

1

Прарасейскім апалчэннем на Украіне кіруюць агенты расейскай вайсковай выведкі ў Данецкай і Луганскай абласцях.

Пра гэта гаворыцца ў сакрэтным дакуменце, з якім удалося азнаёміцца карэспандэнтам The Times.

У цяперашні час падрыхтаваны ўкраінскімі спецслужбамі аналітычны даклад рассылаюць урадам краін ЕЗ у якасці чарговага доказу таго, што за дзеяннямі апалчэння на ўсходзе і поўдні Украіны стаіць Масква, паведамляецца ў артыкуле, перадае Инопресса.

"Афіцэры Галоўнага выведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, якія знаходзяцца ў цяперашні час у Данецкай і Луганскай абласцях, наўпрост каардынуюць дзеянні паўстанцаў, аказваюць ім фінансавую, матэрыяльную і тэхнічную дапамогу", - цытуе дакумент The Times.

У дакладзе таксама гаворыцца, што адзін з такіх каардынатараў працаваў памочнікам Сяргея Аксёнава - "марыянеткавага прэм'ер-міністра Крыма" - па пытаннях бяспекі. Як паведамляецца ў дакуменце, 13 красавіка група ў раёне Славянска, з якой ён нібыта трымаў сувязь, "здзейсніла напад на два транспартныя сродкі з грамадзянскімі нумарнымі знакамі, забіўшы аднаго афіцэра СБУ і параніўшы трох".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках