6 траўня 2024, панядзелак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РЖД спыніла продаж квіткоў на цягнікі ва Украіну

2
РЖД спыніла продаж квіткоў на цягнікі ва Украіну

Расея пагадзіліся прыпыніць продаж квіткоў на цягнікі ва Украіну пры ўмове аднаўлення продажаў за 30 сутак да адпраўлення.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі Міхаіл Акулаў, перадае РІА «Новости».

«Мы далі згоду на прыпыненне продажу з умовай неабходнасці адкрыцця за 30 сутак да адпраўлення. На 1 чэрвеня - гэта да 1 траўня мы павінны адкрыць», - заявіў ён.

Раней дзяржаўная адміністрацыя чыгуначнага транспарту Украіны («Укрзализныця») прыпыніла папярэдні продаж квіткоў на ўнутраныя і міжнародныя цягнікі, якія курсуюць па тэрыторыі Украіны, пачынаючы з 27 траўня з-за няўзгодненасці графіка руху з Крымам. «Укрзализныця» накіравала тэлеграмы РЖД і Беларускай чыгунцы з просьбай таксама прыпыніць продаж квіткоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках