7 траўня 2024, aўторак, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Кабаненка: Расейскія войскі не спыняцца на Дняпры

1
Ігар Кабаненка: Расейскія войскі не спыняцца на Дняпры

Планы Пуціна не абмяжоўваюцца Усходняй Украінай.

Былы замгалоўнакамандуючага ВМС Украіны лічыць, што Расея не пойдзе на адкрытае ваеннае ўварванне ва Украіну, але расхістванне сітуацыі будзе адбывацца даволі працяглы час. Пра гэта ён сказаў у каментары Gordonua.com.

Ігар Кабаненка адзначыў, што стратэгія Крамля ва Усходняй Украіне адрозніваецца ад крымскага сцэнара.

"Яна накіраваная на паўзучае фармаванне плацдармаў нестабільнасці за кошт прымянення сіл спецыяльных аперацый, гэта значыць дыверсантаў, і радыкальна настроеных грамадзян Украіны, якіх прыцягваюць шляхам подкупу. Гэтыя дыверсанты, якіх яшчэ называюць "зялёныя чалавечкі" і экстрэмісты (нашы і чужыя) расхістваюць сітуацыю, захопліваюць адміністрацыйныя будынкі і важныя аб'екты. За гэтым усім ідуць зварот да ўлады Расеі за сілавой падтрымкай. Безумоўна, гэта вынік маскоўскай рэжысуры", - сказаў адмірал.

Ігар Кабаненка нізка ацэньвае верагоднасць класічнага ўварвання з боку Расеі.

"У той жа час, мы павінны разумець, што класічнае ўварванне, хутчэй за ўсё, не адбудзецца, хоць гэтага выключыць нельга - трэба памятаць, што ўварванне залежыць ад таго, што ў галаве ў аднаго чалавека (Уладзіміра Пуціна). Хутчэй за ўсё, будзе расхістванне сітуацыі і выкарыстанне яе вынікаў. Гэта значыць латэнтная фаза будзе максімальна працяглай, а войскам будзе адведзеная роля фіксацыі сітуацыі", - дадаў Кабаненка.

Не апошнюю ролю, на думку Кабаненкі, у сцэнары Крамля гуляе і "ўкраінская пятая калона".

"На жаль, шырокаму колу невядома, хто якую скрыпку іграе ў гэтым аркестры. Тое, што Крэмль гуляе галоўную, - дакладна. У той жа час, ёсць і нашы гульцы. Гэта схаваная пятая калона. Хтосьці з вялікіх казаў: "З адкрытым ворагам усё больш-менш зразумела. Шукай схаванага. У яго значна больш магчымасцяў паставіць цябе на калені". Крэмль будзе і далей шукаць любыя магчымасці паставіць Украіну на калені - шляхам уварвання або палітыка-эканамічнага знясілення", - лічыць адмірал.

Ён падкрэсліў, што Масква хоча любым спосабам займець усю Украіну.

"Не варта быць пад уздзеяннем ілюзій, што усходам або левабярэжжам Дняпра Украіны ўсё скончыцца", - адзначыў ён.

Кабаненка сказаў, што Украіне трэба выкарыстоўваць любыя магчымасці, каб адбіць атаку Расеі.

"Мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці выстаяць, стрымаць "брата", нейтралізаваць яго спробу расхістаць сітуацыю ўнутры краіны, а ў выпадку ўварвання - адбіць агрэсію. Не знясільваць сябе - хай гэта робіць ён у сваім імперскім чадзе. Наша мэта - выстаяць і стварыць свабодную і заможную Украіну, чым змяніць прадстаўленне радавога рускага адносна нашай дзяржавы. Гэта стане імпульсам зменаў самой Расеі", - рэзюмаваў ён.

Нагадаем, абстаноўка ў трох абласцях Украіны - Данецкай, Харкаўскай і Луганскай - абвастрылася 6 красавіка, калі па-прарасейску настроеныя актывісты пачалі захопліваць адмінбудынкі. На сённяшні дзень яны кантралююць аблдзяржадміністрацыі і гарсавет у Данецку, упраўленне СБУ ў Луганску, а таксама шэраг райаддзелаў міліцыі і мэрый у раённых гарадах Данецкай вобласці. Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што ў іх ёсць доказы таго, што да беспарадкаў на ўсходзе краіны датычныя расейскія спецслужбы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках