7 траўня 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупаваны Крым застаўся без бензіну

15
Акупаваны Крым застаўся без бензіну

Запасы паліва ў Крыме сканчаюцца.

Паставак па чыгунцы цяпер няма, перавозкі бензіну з мацерыка на машынах абыдуцца занадта дорага, што паўплывае на кошт паліва, піша Лiга.нет. Выхадам з сітуацыі з'яўляецца рэалізацыя расейскага бензіну. Аднак як завозіць яго на паўвостраў, пастаўшчыкі не ведаюць.

"У нас няма формы плацяжоў з Расейскай Федэрацыяй, няма рублёвых рахункаў, не адпрацавалi лагістыку. Гэта новае для нас - не толькі для аператараў, але і партнёраў нашых расейскіх", - распавёў дырэктар паліўна-энергетычнай кампаніі Лянур Сетараў.

Разлічвацца далярамі на тэрыторыі адной краіны нельга, грыўны не прымаюць, рублёў яшчэ няма. Пакінуць у заклад маёмасць не атрымліваецца - натарыусы не ведаюць, як працаваць у новых умовах. Нафтатрэйдары спадзяюцца, што ўлады Крыма на працягу тыдня змогуць вырашыць гэтыя пытанні з Масквой, інакш паліўнага крызісу не пазбегнуць.

Першы намеснік старшыні Рэспубліканскага камітэта Крыма па паліву, энергетыцы і інавацыйнай палітыцы паведаміў, што на паўвостраве паліва засталося менш, чым на дзесяць дзён. Таму кошт бензіну на сімферопальскіх запраўках расце. Калі яшчэ нядаўна 92-і каштаваў 12 грн., то сёння - больш за 13 грн., а кошт 95-га паступова набліжаецца да 15 грн. за літр.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках