6 траўня 2024, панядзелак, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею хочуць пазбавіць алімпійскага золата Сочы

7
Расею хочуць пазбавіць алімпійскага золата Сочы

Расейскую спартсменку Адэліну Сотнікаву хочуць пазбавіць залатога медаля.

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) атрымаў ад Карэйскага саюза канькабежцаў (KSU) пратэст на судзейства жаночага адзіночнага турніру па фігурным катанні на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, паведамляе Yonhap News.

KSU мяркуе, што судзейства на турніры было неаб'ектыўным і што Адэліна Сотнікава незаслужана атрымала золата Алімпіяды. На думку карэйцаў, ацэнкі расейскай фігурысткі былі завышаныя і менавіта дзякуючы гэтаму яна змагла апярэдзіць карэянкі Юну Кім. Юна Кім не дапусціла ў сваёй адвольнай праграме ніводнай памылкі, у той час як Сотнікава нячыста выканала адзін са скачкоў, што і дазволіла карэйцам западозрыць суддзяў у прадузятасці, перадае РБК.

Акрамя KSU, у міжнародны саюз канькабежцаў звярнуўся і Нацыянальны алімпійскі камітэт Карэі. Карэйскі НАК запатрабаваў, каб ISU правёў расследаванне абставінаў перамогі Сотнікавай.

«Разам з Карэйскім саюзам канькабежцаў мы прынялі рашэнне накіраваць афіцыйную скаргу на адрас ISU з нагоды спрэчнага судзейства і запатрабаваць разгляду пытання аб фармаванні судзейскай брыгады і вынясенні ацэнак», - цытуе афіцыйнага прадстаўніка паўднёвакарэйскага НАК Korea times.

Фота: Globallookpress.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках