6 траўня 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Маскаль: Дыверсанты зачышчаюць Данецк для Януковіча

6
Генадзь Маскаль: Дыверсанты зачышчаюць Данецк для Януковіча

Пуцін «выштурхоўвае» былога прэзідэнта Украіны з Расеі.

Народны дэпутат Вярхоўнай Рады Генадзь Маскаль лічыць, што Данецк зачышчаюць спецыяльна для яго вяртання. Пра гэта ён сказаў у каментары карэспандэнту Gazeta.ua. Па словах нардэпа, улада павінна зрабіць усё, каб не было падставы для вяртання Януковіча.

«Трэба зачысціць Данецк, Луганск. Ён лічыць, што ў Чаркасы або ў Львоў вернецца? Януковічу спачатку рыхтавалі Славянск. Гэта - курортны горад. Не так вялікі, як Данецк. У яго ёсць пэўныя фобіі датычна сваёй бяспекі. Цяпер яны сталі яшчэ больш. Пакуль Януковіч не будзе адчуваць, што Данецкая вобласць кантралюецца такім чынам, што яму нічога не пагражае, ён не вернецца. Калі ён убачыць, што сепаратысты, тэрарысты, дыверсанты і агенты перамаглі, то ён з'явіцца. Пуцін яго проста выштурхоўвае з Расеі, таму што ён прэзідэнту Расеі там не патрэбны. Кажа: «Ты заварыў гэтую кашу ва Украіне ты і расхлёбвай». Януковічу будзе лягчэй, таму што ў такім выпадку ва Украіне будзе двоеўладдзе», - растлумачыў парламентар.

Маскаль упэўнены, што калі б улада была гатовая супрацьстаяць сцэнару вяртання Януковіча, то ў Луганску і Данецку ўжо даўно б было спакойна.

Кажучы пра заяву в.а. генпракурора Алега Махніцкага пра тое, што былога прэзідэнта арыштуюць у выпадку з'яўлення ва Украіне, ён адзначыў: «Ужо была магчымасць яго арыштаваць на Украіне. Чаго не зрабілі? Ён уцёк».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках