6 траўня 2024, панядзелак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада рэкамендавала аднавіць прызыў ва Узброеныя сілы

1
Рада рэкамендавала аднавіць прызыў ва Узброеныя сілы

Народныя дэпутаты падтрымалі праект пастановы № 4519 "Аб дадатковых мерах па ўмацаванні абараназдольнасці Украіны".

За адпаведнае рашэнне прагаласаваў 231 нардэп, перадае РБК.

Згодна з пастановай, Рада рэкамендуе выканаўцу абавязкаў прэзідэнта Украіны (Аляксандру Турчынаву) вывучыць мэтазгоднасць аднаўлення прызыву ва Узброеныя сілы Украіны.

Акрамя таго, Рада рэкамендавала Міністэрству адукацыі і навукі Украіны вывучыць мэтазгоднасць пашырэння вывучэння пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў курсе "Абарона Айчыны" ў школах і аднаўлення работы ваенных кафедраў пры вышэйшых навучальных установах.

Таксама дэпутаты рэкамендавалі Міністэрству абароны Украіны вывучыць пытанне аб разгортванні вучэбна-трэніровачных цэнтраў для добраахвотнікаў, якія могуць прыцягвацца да службы ў ваенным рэзерве і ў склад атрадаў тэрытарыяльнай абароны.

Нагадаем, учора ўкраінскі парламент не падтрымаў праект пастановы аб аднаўленні прызыву ва Узброеныя сілы.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках