7 траўня 2024, aўторак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя рэгіёнаў зрывае працу Рады

29
Партыя рэгіёнаў зрывае працу Рады

Рэгіяналы вылучылі ўльтыматум і патрабуюць прадаставіць рускай мове статус другой дзяржаўнай.

Партыя рэгіёнаў не будзе галасаваць у парламенце, пакуль у ВР не будзе разгледжанае пытанне аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю аб прадастаўленні рускай мове статусу другой дзяржаўнай. Пра гэта на пасяджэнні парламента ў чацвер, 17 красавіка, заявіў нардэп Мікалай Леўчанка, піша "Корреспондент".

"Пакуль не будзе прыняты законапраект аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на любой стадыі следства ўдзельнікаў пратэстаў на ўсходзе Украіны фракцыя Партыі рэгіёнаў адмаўляецца галасаваць за якія-небудзь законапраекты", - сказаў Леўчанка.

Ён адзначыў, што рэгіяналы і далей настойваюць на дэцэнтралізацыі ўлады, у прыватнасці на перадачы паўнамоцтваў і неабходных рэсурсаў на месцы.

Леўчанка папракнуў Турчынава ў тым, што той назваў грамадзян, якія загінулі падчас спецаперацыі ў Марыупалі, злачынцамі.

"Гэта не злачынцы, гэта нашы грамадзяне, такія ж, як тыя хлопцы, якія загінулі на Майдане", - сказаў Леўчанка.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках