7 траўня 2024, aўторак, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымчанам не даюць захаваць украінскае грамадзянства

6
Крымчанам не даюць захаваць украінскае грамадзянства

У Крыме аказваюць перашкоды тым, хто хоча захаваць украінскае грамадзянства.

Сёння заканчваецца тэрмін, пасля якога ўсіх крымчан аўтаматычна зробяць расейцамі, перадае ТСН.

Ужо з 18 красавіка жыхароў аўтаноміі, якія не напісалі заяву аб захаванні ўкраінскага грамадзянства, Масква аўтаматычна будзе лічыць расейцамі.

У міграцыйнай службы Расеі паведамляюць, што такіх заяўнікаў у Крыме ўсяго паўтары тысячы. Затое самі жыхары паўвострава сцвярджаюць, што жадаючыя проста не паспяваюць здаць дакументы, таму што акупацыйная ўлада наўмысна ўскладняе працэс. Пунктаў, дзе можна зарэгістраваць заяву, па ўсёй аўтаноміі усяго чатыры. І каля кожнага збіраюцца велізарныя чэргі, у якіх людзі адстойваюць па некалькі сутак.

Тым часам, ва Украіне прадстаўнік упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека ў Канстытуцыйным судзе Украіны Ірына Кушнір заявіла, што крымчане ў акупаваным Крыме не будуць мець статусу бежанцаў. Яны будуць карыстацца ўсімі правамі грамадзян Украіны, будуць атрымліваць пенсіі, пры ўмове, калі яны не атрымліваюць іх у РФ. За імі таксама застаюцца ўсе маёмасныя правы, яны будуць мець права голасу на выбарах.

Нагадаем, 16 красавіка ўвечары на паўвостраў Крым з боку Керчанскай пераправы пачалі масава прыбываць расейскія вайскоўцы і тэхніка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках